У Беларусі п’яны вясковец застрэліў 41-гадовага мужчыну і параніў падлетка
07 кастрычнік 2018, 12:35
Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота
Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
34-гадовы мясцовы жыхар вёскі Засьценкі Дубровенскага раёну застрэліў 41-гадовага вяскоўца і параніў 16-гадовага падлетка. Пасьля гэтага мужчына схаваўся, яго шукалі каля 4-х гадзін. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.
Мужчына ад атрыманага агнястрэльнага раненьня памёр у машыне хуткай дапамогі, падлетак з раненьнем перадплечча знаходзіцца ў шпіталі.
Пра здарэньне паведамілі 6 кастрычніка ў 21:40 відавочцы. На месца здарэньня выехала «хуткая», міліцыя і сьледча-апэратыўная група РАУС.
Як стала вядома, 34-гадовы мясцовы жыхар выпіваў разам з аднавяскоўцамі, пасварыўся зь імі, схапіў стрэльбу і зрабіў некалькі стрэлаў, параніўшы 41-гадовага мужчыну і 16 гадовага падлетка, пасьля чаго схаваўся.
У Дубровенскім і суседніх раёнах вобласьці, а таксама прылеглым раёне Расеі ўвялі адмысловы плян перахопу, каб затрымаць узброенага мужчыну. Каля двух гадзін ночы пры падтрымцы АМАПу мужчыну затрымалі. Цяпер на месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група, высьвятляюцца абставіны здарэньня.
34-гадовы мясцовы жыхар вёскі Засьценкі Дубровенскага раёну застрэліў 41-гадовага вяскоўца і параніў 16-гадовага падлетка. Пасьля гэтага мужчына схаваўся, яго шукалі каля 4-х гадзін. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.
Мужчына ад атрыманага агнястрэльнага раненьня памёр у машыне хуткай дапамогі, падлетак з раненьнем перадплечча знаходзіцца ў шпіталі.
Пра здарэньне паведамілі 6 кастрычніка ў 21:40 відавочцы. На месца здарэньня выехала «хуткая», міліцыя і сьледча-апэратыўная група РАУС.
Як стала вядома, 34-гадовы мясцовы жыхар выпіваў разам з аднавяскоўцамі, пасварыўся зь імі, схапіў стрэльбу і зрабіў некалькі стрэлаў, параніўшы 41-гадовага мужчыну і 16 гадовага падлетка, пасьля чаго схаваўся.
У Дубровенскім і суседніх раёнах вобласьці, а таксама прылеглым раёне Расеі ўвялі адмысловы плян перахопу, каб затрымаць узброенага мужчыну. Каля двух гадзін ночы пры падтрымцы АМАПу мужчыну затрымалі.
Цяпер на месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група, высьвятляюцца абставіны здарэньня.
svaboda.org/эж