Менгарвыканкам не паведамляе, колькі «нэгатыўных зваротаў» было атрымана з нагоды магчымай устаноўкі памятнай дошкі да 100-годзьдзя БНР. Высьветліць гэта спрабаваў журналіст Севярын Квяткоўскі. Раней водгукамі «супраць» улады тлумачылі, чаму ўстаноўка шыльды зацягнулася на 7 месяцаў.
У верасьні мэрыя заявіла з нагоды затрымкі з устаноўкай дошкі БНР: ім паступіў «шэраг зваротаў» ад грамадзян і прадстаўнікоў грамадзкасьці, якім не падабаецца гэтая ідэя. Колькі чалавек зьвярталася і чым яны гэта тлумачаць - не ўдакладнялася.
Севярын Квяткоўскі напісаў зварот у выканкам. Паводле яго слоў, у ім было два пытаньні: колькі людзей выступілі супраць і хто яны.
У адказ (яго апублікаваў Квяткоўскі ў Facebook) выканкам не паведаміў нічога новага: чыноўнікі палічылі, што інфармацыя адносіцца да асабістага жыцьця тых, хто зьвярнуўся.
«Згодна з артыкулам 28 Канстытуцыі кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшаньня ў яго асабістае жыцьцё, у тым ліку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленьняў, — тлумачыцца ў адказе за подпісам намесьніка старшыні выканкама Ігара Юркевіча. — Службовыя асобы і іншыя работнікі арганізацый ня маюць права выдаваць зьвесткі пра асабістае жыцьцё грамадзян без іх згоды, а таксама іншыя зьвесткі (…), якія сталі ім вядомы ў сувязі з разглядам зваротаў».
Выканкам зноў піша, што пытаньне аб «мэтазгоднасьці» ўстаноўкі дошкі знаходзіцца «на разглядзе». Дакладных дат не пазначана.
У дзень, калі было заяўлена пра «нэгатыўныя» водгукі, менчукі стварылі пэтыцыю з калектыўным зваротам за ўстаноўку дошкі. Пад ёй падпісаліся амаль 3,4 тысячы чалавек, а 3 кастрычніка дакумэнт ужо накіравалі ў выканкам.
Нагадаем, памятную дошку хочуць усталяваць на фасадзе дома № 9 на вуліцы Валадарскага, дзе была прынятая Трэцяя ўстаўная грамата БНР. Дошку вылілі яшчэ 25 гадоў таму, але так і не паставілі, за гэты час яна часткова разбурылася. Напярэдадні Дня Волі ў 2018 годзе сталічныя ўлады нечакана адгукнуліся, і актывісты пачалі збор грошай і дакумэнтаў на ўстаноўку новай да 25 сакавіка. Суму сабралі рэкордна хутка - за пару гадзін.
Вусна аргкамітэт атрымаў дабро выканкама, а выгляд гатовага вырабы нават зацьвердзіў мастацкі савет. Праблема ў адным: асноўны дакумэнт - дазвол на ўстаноўку дошкі - ніхто ня выдае на рукі.
Чытаць цалкам: https://news.tut.by/economics/610389.html
Менгарвыканкам не паведамляе, колькі «нэгатыўных зваротаў» было атрымана з нагоды магчымай устаноўкі памятнай дошкі да 100-годзьдзя БНР. Высьветліць гэта спрабаваў журналіст Севярын Квяткоўскі. Раней водгукамі «супраць» улады тлумачылі, чаму ўстаноўка шыльды зацягнулася на 7 месяцаў.
У верасьні мэрыя заявіла з нагоды затрымкі з устаноўкай дошкі БНР: ім паступіў «шэраг зваротаў» ад грамадзян і прадстаўнікоў грамадзкасьці, якім не падабаецца гэтая ідэя. Колькі чалавек зьвярталася і чым яны гэта тлумачаць - не ўдакладнялася.
Севярын Квяткоўскі напісаў зварот у выканкам. Паводле яго слоў, у ім было два пытаньні: колькі людзей выступілі супраць і хто яны.У адказ (яго апублікаваў Квяткоўскі ў Facebook) выканкам не паведаміў нічога новага: чыноўнікі палічылі, што інфармацыя адносіцца да асабістага жыцьця тых, хто зьвярнуўся.

tut.by/ав