Беларусь прыме ўдзел у сустрэчы Групы падтрымкі Шаўковага шляху 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        04.10.2018 13:31
                    
                    Група падтрымкі Шаўковага шляху была створана ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў 2017 годзе.
                
                         Беларусь Photo: Kurious/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: Kurious/pixabay.com/CC0 Public Domain
Беларусь Photo: Kurious/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: Kurious/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Беларусь прыме ўдзел у сустрэчы Групы падтрымкі Шаўковага шляху 
Група падтрымкі Шаўковага шляху была створана ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў 2017 годзе.
Сустрэча Групы падтрымкі Шаўковага шляху Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ пройдзе на палях яе асеньняга паседжаньня ў Бішкеку. Удзел у гэтым і іншых мерапрыемствах сэсіі прыме старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасьці, паліўна-энэргетычным комплексе, транспарце й сувязі, член дэлегацыі парлямэнта Беларусі ў ПА АБСЭ Андрэй Рыбак, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Як паведамлялася, вясной 2019 году ў Менску пройдзе канфэрэнцыя Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЭ. Беларускі бок прапануе прысьвяціць форум патэнцыялу супрацоўніцтва ў рэгіёне, у тым ліку магчымасьцям Беларусі як важнага зьвяна ў кантэксьце фарміраваньня Эканамічнага пояса Шаўковага шляху.
Група падтрымкі Шаўковага шляху была створана ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў 2017 годзе на 26-й летняй сэсіі ў Менску. Ініцыятыва аб стварэньні групы належыць Азэрбайджану. У Баку адбылася яе першая канфэрэнцыя. Заснавальнікамі выступілі 17 краін, у тым ліку Беларусь. Цяпер у групу ўваходзяць 22 дзяржавы.
belta.by/аз