Пракуратура хоча новага разгляду справы Ізраілевіч супраць "Новы час"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.10.2018 15:03
                    
                                 
                
                
                    Ізраілевіч падаў у суд на «Новы час» пазоў аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.
                
                
                    
                         Рэстаран Паедзем-паедзімhttp://poedem-poedim.nrg.by/
Рэстаран Паедзем-паедзімhttp://poedem-poedim.nrg.by/
                     
                
                
                
               
                
                         Пракуратура Савецкага раёна Менска падала апэляцыйны пратэст на рашэньне суда па справе Аркадзя Ізраілевіча супраць недзяржаўнай газэты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына. Пра гэта інфармуе прэс-служба БАЖ.
Пракуратура просіць адмяніць рашэньне суда Савецкага раёна Менска ад 10 верасьня і накіраваць справу на новы разгляд. Дакумэнт падпісаў намесьнік пракурора Савецкага раёна Загароўскі.
Нагадаем, што Ізраілевіч падаў у суд на выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навін» (выдавец газэты «Новы час») і Дзяніса Івашына пазоў аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. Нагодай стала расьсьледаваньне Івашына, абнародаванае ў газэце, пра будаўніцтва рэстараннага комплекса «Поедем поедим» каля Курапатаў. У тэксьце сьцьвярджалася, што Ізраілевіч зьяўляецца бэнеэфіцыярам будаўніцтва скандальна вядомага рэстарана.
10 верасьня Савецкі райсуд Менска не задаволіў пазоў бізнэсоўца і прызначыў спагнаць з яго 600 рублёў на карысьць газэты і журналіста.
euroradio.fm/яс