У Беларусі зноў даражэе бэнзін
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        29.09.2018 15:00
                    
                                 
                
                
                    Паводле традыцыі паліва даражэе на адну капейку.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Паводле традыцыі, якая склалася ў апошні час у Беларусі, у ноч з суботы на нядзелю даражэе аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».
Зноў жа паводле традыцыі паліва даражэе на адну капейку.
Такім чынам, з 30 верасьня кошт паліва на беларускіх АЗС складзе: бэнзін АІ-92-К5-Эўра – 1,37 рубля, АІ-95-К5-Эўра – 1,45 рубля, АІ-98-К5-Эўра – 1,66 рубля, ДТ – 1,45 рубля.
тэлеграф/вс