Улады ў Сьветлагорску забараняюць грамадзянам пратэставаць
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        27.09.2018 18:17
                    
                                 
                
                
                    Сьветлагорскі райвыканкам забараніў праводзіць у горадзе мітынг па праблемах экалёгіі.
                
                
                    
                         youtube.com/screen
youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Заяўку на правядзеньне мітынгу на 29 верасьня падаваў актывіст ініцыятыўнай групы па кантролю за працай завода беленай цэлюлёзы (ЗБЦ) Анатоль Зьмітровіч.
Чыноўнікі адмовілі, матывуючы сваё рашэньне тым, што ў гэты дзень у горадзе адбудзецца Рэспубліканскае лёгкаатлетычнае спартыўна-масавае мерапрыемства «300 талентаў для Каралевы».
Таксама ўлады заяўляюць, што яны ўдзяляюць пільную ўвагу пытаньням бясьпекі пры ўводзе ў эксплёатацыю завода беленай цэлюлёзы пабудаванага кітайскімі спэцыялістамі. 
Пры гэтым нядаўна ў горадзе прайшоў флэшмоб супраць дадзенага будаўніцтва.
Паводле ПЦ «Вясна»/юл