У Беларусі працягваюцца затрыманьні лекараў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
27.09.2018 15:34
Сьледчыя затрымалі чыноўніцу Мінздароўя, адказную за закупкі лекаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі затрымала начальніцу ўпраўленьня фармацэўтычнай інспэкцыі і арганізацыі лекавага забесьпячэньня Міністэрства аховы здароўя Людмілу Равуцкую па падазрэньні ў атрыманьні хабару.Заведзена крымінальная справа па артыкуле 430 Крымінальнага кодэксу – атрыманьне хабару.
Гэта працяг «справы лекараў», якая пачалася 25 чэрвеня бягучага года. Тады старшыня КДБ Валеры Вакульчык заявіў, што камітэт выкрыў вялізарную карупцыйную афёру ў сфэры аховы здароўя ў Беларусі. Сьледчыя затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку намесьніка міністра аховы здароўя, галоўных лекараў шпіталяў, чыноўнікаў з міністэрства абароны да аблвыканкамаў.
Паводле Наша Ніва/Tut.by/