Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі – старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і в.а. старшыні АГП Мікалай Казлоў – правялі сёньня прэс-канфэрэнцыю, на якой распавялі пра пляны і бягучую дзейнасьць. Паводле іх, адно з асноўных пытаньняў – падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
Апазыцыйныя палітыкі пацьвердзілі, што правацэнтрысты выбяруць адзінага кандыдата. «Тое, над чым мы працуем зараз – гэта праграма для адзінага кандыдата. Гэта ня менш важна», – падкрэсьліў палітык. Агульная колькасьць тэмаў для праграмы – больш за дзясятак: мясцовае самакіраваньне, пэнсійная рэформа, ахова здароўя, адукацыя, выбарчае заканадаўства і г.д.
Палітыкі заклікалі далучацца да распрацоўкі гэтай праграмы ўсіх ахвотных, каб праграма адзінага кандыдата ад правацэнтрыстаў была сапраўды народнай.
Паводле лідара Руху «За Свабоду», прэзыдэнцкія выбары – гэта ў нейкай ступені інструмэнт, што гэта магчымасьць паказаць людзям, што ёсьць альтэрнатыва, што можна жыць па-іншаму, чым зараз. «Нам важна аб’яднаньне. Патэнцыял у правацэнтрысцкай кааліцыі ёсьць», – адзначыў палітык, дадаўшы, што яны чакаюць далучэньня іншых прадстаўнікоў дэмсілаў.
Праграма для кандыдата будзе гатовая ўжо ў наступным годзе. «На сёньня мы вядзем перамовы, як будзе выглядаць працэдура абраньня адзінага. Пачатак наступнага году мы можам казаць пра запуск працэдуры і наступны выхад на адзінага кандыдата ад правацэнтрыстаў», – дадаў палітык.
Юрый Губарэвіч выказаў упэўненасьць, што правацэнстрысцкая кааліцыя зьбярэ 100 тысячаў подпісаў, неабходных для вылучэньня кандыдата на прэзыдэнцкіх выбараў.
.....

паводле Руху "За Свабоду"/ав