Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнікі чатырох партыяў выступілі ў падтрымку „Белсата”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.09.2018 14:27
Паводле іх, уплыў „Белсату” на сьвядомасьці й дэмакратызацыю беларусаў цяжка пераацаніць.
Photo:pixaby. com/ CC0 Public Domain

Прадстаўнікі чатырох партыяў выступілі ў падтрымку „Белсата”
Паводле іх, уплыў „Белсату” на сьвядомасьці й дэмакратызацыю беларусаў цяжка пераацаніць.
Прадстаўнікі чатырох беларускіх палітычных арганізацыяў: АГП, БХД, Руху „За свабоду” і Прафсаюзу РЭП выступілі з заявай салідарнасьці з тэлеканалам „Белсат”.
Палітыкі нагадалі, што праца журналістаў канала, які дзейнічае ужо 10 гадоў, адбываецца на фоне няспынных рэпрэсіяў з боку беларускай дзяржавы. Гаворка ідзе пра штрафы, абмежаваньне выезду й нават свабоды, перманентныя адмовы ў акрэдытацыі ў Беларусі, беспадстаўныя абвінавачваньні й затрыманьні.
„За апошні год улады Беларусі актывізавалі ціск на недзяржаўныя беларускія СМІ. Абмежаваны доступ да сайтаў „Белпартызан” і „Хартыя’97”, адбылася атака на журналістаў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і парталу TUT.by. Але асабліва часта й рэгулярна апошнім часам менавіта „Белсат” становіцца аб’ектам дыскрэдытацыйных кампаній і правакацый з боку афіцыйных беларускіх і расейскіх мэдыяў”, - чытаем у заяве.
Паводле беларускіх палітыкаў, у такіх умовах „Белсат” застаецца адзінай тэлевізійнай крыніцай незалежнай інфармацыі ды ўзмацненьня беларускай тоеснасьці.
„У гэтай сытуацыі мы застаёмся ўдзячнымі грамадзянскай супольнасьці, грамадзянам і палітыкам Польшчы за спрыяньне ў стварэньні праекта, які пасьлядоўна падтрымліваецца, незалежна ад палітычных зьменаў у Польшчы. Значэньне і ўплыў „Белсату” на павышэньне ўзроўню сьвядомасьці й дэмакратызацыі беларускага грамадзтва цяжка пераацаніць”, - чытаем у заяве пад якой падпісаліся Мікалай Казлоў, Віталь Рымашэўскі, Юрый Губарэвіч і Генадзь Фядыніч.
pyx.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт