У Гародні ўшанавалі памяць абаронцаў 1939 года
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
22.09.2018 17:01
Акцыя прайшла пад катынскім крыжам на вайсковых могілках.
commons.wikimedia.org/Public Domain
У мерапрыемстве ўдзельнічаў Генэральны консул Польшчы ў Гародні.
У верасьні 1939 года гарадзенцы арганізавалі абарону горада і тры адбівалі атакі савецкіх войскаў. Гарадзенскія палякі ды працаўнікі Генэральнага консульства Польшчы ўшанавалі памяць абаронцаў горада.
Сабраныя запалілі зьнічы ды ўсклалі кветкі пад катынскім крыжам ды на месцы масавых пахаваньняў абаронцаў Гародні на мясцовых вайсковых могілках. У гарадзенскім касьцёле прадстаўнікі польскай грамады ды польскія дыпляматы наведалі службу ў гонар тых, хто загінуў у абароне горада.
Грамадзкія актывісты кажуць, што абарона Гародні 1939-га года па-ранейшаму зьяўляецца важнай падзеяй для мясцовых палякаў. Пасьля ўступленьня савецкіх войскаў у горад многія палякі сталі ахвярамі рэпрэсій ды перасьледаваньня.
ПР/юл