У Беларусі адзначаюць Дзень без аўтамабіля
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        22.09.2018 11:33
                    
                                 
                
                
                    Акцыя завяршае кампанію «Эўрапейскі тыдзень мабільнасьці».
                
                
                    
                         Foto: www.mobilityweek.eu
Foto: www.mobilityweek.eu
                     
                
                
                
               
                
                         «Эўрапейскі тыдзень мабільнасьці» ладзіцца штогод з 16 па 22 верасьня ва ўсім сьвеце.
Сёлета акцыя праходзіць пад лёзунгам «Мультымадальнасьць – выбірай і рухайся!». У Беларусі да ўдзелу ў тыдні зарэгістравалася больш за 60 населеных пунктаў. У гэты дзень улады гарадоў заклікалі беларусаў адмовіцца ад карыстаньня аўтамабілем і тым самым прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблем, зьвязаных з уплывам аўтамабільнага транспарту на якасьць атмасфэрнага паветра і здароўе чалавека.
У Менску сёньня кіроўцы змогуць бясплатна езьдзіць у грамадзкім транспарце пры прад'яўленьні пасьведчаньня кіроўцы і пасьведчаньня аб рэгістрацыі транспартнага сродку.
А 14.00 гадзіне на вуліцы Леніна пачнецца маштабнае экалягічнае сьвята, з раніцы да ночы на ўчастку вуліцы ад праспэкта. Незалежнасьці да вуліцы Кірава будзе закрыты рух транспарту.
Паводле Белта/юл