Logo Polskiego Radia
Print

На мяжы з Польшчай затрымалі расейца, які жадаў «уладкаваць сваё жыцьцё ў ЭЗ»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.09.2018 18:02
Яму пагражае штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Шэўрон Памежнай службы Рэспублікі Беларусь Шэўрон Памежнай службы Рэспублікі Беларусь www.gpk.gov.by

На мяжы з Польшчай затрымалі расейца, які жадаў «уладкаваць сваё жыцьцё ў краінах Эўразьвязу»
Увечары 18 верасьня ў Гарадзенскім раёне на мяжы з Польшчай беларускімі памежнікамі быў затрыманы грамадзянін Расеі.
Пра яго паведамілі мясцовыя жыхары, якія заўважылі мужчыну ў 200 мэтрах ад мяжы.
Мужчына быў апэратыўна затрыманы. Ім аказаўся 41-гадовы жыхар Пензенскай вобласьці. Пры сабе ў яго былі асабістыя рэчы, прадукты харчаваньня, грошы.
Свае дзеяньні ён патлумачыў жаданьнем уладкаваць сваё жыцьцё ў краінах Эўразьвязу.
У адносінах да расейца распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы) і арт. 23.30 (парушэньне памежнага рэжыму).
Яму пагражае штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Увечары 18 верасьня ў Гарадзенскім раёне на мяжы з Польшчай беларускімі памежнікамі быў затрыманы грамадзянін Расеі. Пра яго паведамілі мясцовыя жыхары, якія заўважылі мужчыну ў 200 мэтрах ад мяжы.

Мужчына быў апэратыўна затрыманы. Ім аказаўся 41-гадовы жыхар Пензенскай вобласьці. Пры сабе ў яго былі асабістыя рэчы, прадукты харчаваньня, грошы. Свае дзеяньні ён патлумачыў жаданьнем уладкаваць сваё жыцьцё ў краінах Эўразьвязу.

У адносінах да расейца распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы) і арт. 23.30 (парушэньне памежнага рэжыму).

Яму пагражае штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт