Штурман зьбітага Іл-20 – ураджэнец Беларусі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.09.2018 13:25
                    
                    Самалёт Іл-20 быў зьбіты ўвечары 17 верасьня сырыйскімі сыстэмамі супрацьпаветранай абароны.
                
                         Аляксандр ВячэрнінФота: «Вконтакте»
Аляксандр ВячэрнінФота: «Вконтакте»
                     
Штурман зьбітага Іл-20 – ураджэнец Беларусі
Штурман расейскага Іл-20, які зьбілі над Міжземным морам, – ураджэнец Беларусі, піша сайт ura.news.
Гэта 33-гадовы Аляксандр Вячэрнін. У яго акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» паведамляецца, што ён у 2007 годзе скончыў Чалябінскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае Чырвонасьцяжнае вучылішча штурманаў. У сацсетцы мужчына апошні раз зьяўляўся 4 верасьня.
Паведамляецца, што ў падмаскоўным горадзе Кубінцы ў Вячэрніна засталася жонка з маленькім дзіцем.
Самалёт Іл-20 быў зьбіты ўвечары 17 верасьня сырыйскімі сыстэмамі супрацьпаветранай абароны. Расея абвінаваціла ў гэтым ізраільскіх ваенных лётчыкаў, якія «прыкрываліся расейскім самалётам».

эўрарадыё/вс