У Лельчыцкім раёне ўсю ноч шукалі 4 жанчын, якія заблукалі ў лесе
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        17.09.2018 10:20
                    
                    Чатыры сяброўкі пайшлі ў журавіны ў лес каля вёскі Сымоніцкі Млынок яшчэ раніцай, але дадому не вярнуліся. 
                
                         www.pixabay.com/CC0
www.pixabay.com/CC0
                     
У Лельчыцкім раёне ўсю ноч шукалі 4 жанчын, якія заблукалі ў лесе
Паведамленьне пра іх зьнікненьне паступіла ў раённы аддзел міліцыі 15 верасьня ў 22.50 ад жыхара Турава. Мужчына паведаміў, што чатыры сяброўкі пайшлі ў журавіны ў лес каля вёскі Сымоніцкі Млынок яшчэ раніцай, але дадому не вярнуліся. Жанчынам ад 54 да 82 гадоў.
Зьніклых шукалі супрацоўнікі РАУСа, МНС, лясьнічыя й валянтэры. Урэшце жанчын знайшлі раніцай 16 верасьня, у 11.00 у 5 км ад вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна. Іх стан быў здавальняючы, паведамляе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі.
Пазьней высьветлілася, што адна з жанчынаў да пераезду ў Жыткавіцкі раён жыла ў гэтых мясьцінах, таму і прапанавала сяброўкам пайсьці ў лес у журавіны.
euroradio.fm/эж