Logo Polskiego Radia
Print

Улады прапаноўваюць банкам займацца аздараўленьнем прадпрыемстваў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.09.2018 09:47
Разам з тым прадстаўнікі камэрцыйных банкаў сумняваюцца ў мэтазгоднасьці такіх зьдзелак.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады прапаноўваюць банкам займацца аздараўленьнем прадпрыемстваў
Нацбанк 20 верасьня правядзе нараду па тэме інвэстыцыйнага банкінгу. Напярэдадні нарады рэгулятар запытаў у камэрцыйных банкаў зьвесткі пра зьдзелкі па іх уваходжаньні ў акцыянэрны капітал праблемных пазычальнікаў.
У траўні 2018 года быў прыняты прэзыдэнцкі ўказ № 200, які дазволіў камэрцыйным банкам ажыцьцяўляць рэструктурызацыю крэдытнай запазычанасьці шляхам абмену доўгу на акцыі (долі ў статутным фондзе) праблемнага пазычальніка.
Разам з тым прадстаўнікі камэрцыйных банкаў сумняваюцца ў мэтазгоднасьці такіх зьдзелак.
Экспэрты зьвяртаюць увагу, што рэструктурызацыя праблемнай запазычанасьці шляхам уваходжаньня банка ў акцыянэрны капітал праблемнага пазычальніка – гэта складаны шлях для крэдытнай арганізацыі.
belapan.by/эж


Нацбанк 20 верасьня правядзе нараду па тэме інвэстыцыйнага банкінгу.

Напярэдадні нарады рэгулятар запытаў у камэрцыйных банкаў зьвесткі пра зьдзелкі па іх уваходжаньні ў акцыянэрны капітал праблемных пазычальнікаў.У траўні 2018 года быў прыняты прэзыдэнцкі ўказ № 200, які дазволіў камэрцыйным банкам ажыцьцяўляць рэструктурызацыю крэдытнай запазычанасьці шляхам абмену доўгу на акцыі (долі ў статутным фондзе) праблемнага пазычальніка.

Разам з тым прадстаўнікі камэрцыйных банкаў сумняваюцца ў мэтазгоднасьці такіх зьдзелак.

Экспэрты зьвяртаюць увагу, што рэструктурызацыя праблемнай запазычанасьці шляхам уваходжаньня банка ў акцыянэрны капітал праблемнага пазычальніка – гэта складаны шлях для крэдытнай арганізацыі.

belapan.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт