У Беларусі зноў падаражаў бэнзін
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        16.09.2018 10:03
                    
                                 
                
                
                    Падаражэньне зьвязанае з ростам цаны на нафту й зь неабходнасьцю кампэнсацыі росту выдаткаў НПЗ на набыцьцё вуглевадароднай сыравіны.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
У Беларусі зноў падаражаў бэнзін
У Беларусі зь нядзелі, 16 верасьня, зноў падаражала аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім». Падаражэньне зьвязанае з ростам цаны на нафту й зь неабходнасьцю кампэнсацыі росту выдаткаў НПЗ на набыцьцё вуглевадароднай сыравіны.
Па традыцыі кошт паліва на беларускіх АЗС павялічыцца на 1 капейку.
Так, цана аднаго літра бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1,35 рубля, АІ-95-К5-Эўра і дызэльнага паліва – 1,43, АІ-98-К5-Эўра – 1,64.
На пачатку 2018 года бэнзін АІ-92-К5-Эўра ў Беларусі каштаваў 1,19 рубля, АІ-95-К5-Эўра й дызэльнае паліва – 1,29 рубля, АІ-98-К5-Эўра – 1,48 рубля.
У Беларусі зь нядзелі, 16 верасьня, зноў падаражала аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім». Падаражэньне зьвязанае з ростам цаны на нафту й зь неабходнасьцю кампэнсацыі росту выдаткаў НПЗ на набыцьцё вуглевадароднай сыравіны.
Па традыцыі кошт паліва на беларускіх АЗС павялічыўся на 1 капейку. Так, цана аднаго літра бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складае 1,35 рубля, АІ-95-К5-Эўра і дызэльнага паліва – 1,43, АІ-98-К5-Эўра – 1,64.
На пачатку 2018 года бэнзін АІ-92-К5-Эўра ў Беларусі каштаваў 1,19 рубля, АІ-95-К5-Эўра й дызэльнае паліва – 1,29 рубля, АІ-98-К5-Эўра – 1,48 рубля.
тэлеграф/вс