22 верасьня ў Менску кіроўцы будуць бясплатна езьдзіць у грамадзкім транспарце
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.09.2018 11:09
Па інфармацыі Мінпрыроды, падчас правядзеньня акцыі выкіды забруджвальных рэчываў ад аўтамабіляў зьніжаюцца.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
22 верасьня ў Менску кіроўцы змогуць бясплатна езьдзіць у грамадзкім транспарце
22 верасьня ва ўсім сьвеце, у тым ліку ў Беларусі, будзе адзначацца Дзень без аўтамабіля. У Менску ў гэты дзень кіроўцам прапануюць перасесьці на грамадзкі транспарт, пры гэтым паездка будзе бясплатнай.
Для зьдзяйсьненьня паездкі без аплаты пасажыру трэба мець пры сабе пасьведчаньне кіроўцы і пасьведчаньне аб рэгістрацыі транспартнага сродку.
З кожным годам сталічныя аўтаўладальнікі ўсё больш ахвотна перасаджваюцца ў аўтобусы і тралейбусы ў Дзень без аўтамабіля. Так, ў 2016 годзе гэта зрабілі 6500 жыхароў Менска, у 2017 годзе – 16500. Па інфармацыі Мінпрыроды Беларусі, падчас правядзеньня акцыі выкіды забруджвальных рэчываў ад аўтамабіляў зьніжаюцца прыкладна на 100-200 тон.

Тэлеграф/ав