У Брэсьце знайшлі застрэленага міліцыянера
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        13.09.2018 15:24
                    
                                 
                
                
                    Ён быў супрацоўнікам аднаго з раённых аддзелаў унутраных спраў.
                
                
                    
                         www.pixabay.com
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Афіцыйна пацьверджана, што ў Брэсьце знайшлі цела міліцыянэра з агнястрэльным раненьнем. Як паведаміў sb.by афіцыйны прадстаўнік Упраўленьня Сьледчага камітэта па Брэсцкай вобласьці Дзмітрый Іванюк, загінуламу 21 год. Паводле папярэдняй інфармацыі сьмерць міліцыянера «не носіць крымінальнага характару». Сьледчы камітэт праводзіць праверку.
БЕЛТА дадае, што цела міліцыянера знайшлі ў абласным цэнтры (напярэдадні была інфармацыя, што ў лесе каля горада) 12 верасьня. Ён быў супрацоўнікам аднаго з раённых аддзелаў унутраных спраў (магчыма, крымінальнага вышуку). Адзначаецца, што міліцыянер застрэліўся.
euroradio.fm/яс