Міністар аховы здароўя патрабуе папярэдзіць карупцыю
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
12.09.2018 15:30
Кіраўнікам мэдустаноў даручана правесьці атэстацыю кадраў і якасна выконваць антыкарупцыйнае заканадаўства.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Міністар аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка патрабуе ад кіраўнікоў мэдыцынскіх устаноў прыняць папераджальныя меры па барацьбе з карупцыяй. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з кіраўніцтвам упраўленьняў аховы здароўя аблвыканкамаў, камітэта па ахове здароўя Менгарвыканкама і мэдустаноў краіны.
Міністар адзначыў, што кіраўнікам устаноў трэба правесьці атэстацыю кадраў, паглядзець, наколькі якасна выконваецца антыкарупцыйнае заканадаўства.
Прэзыдэнт напярэдадні даў строгую ацэнку рабоце сыстэмы аховы здароўя. У першую чаргу гэта зьвязана з шэрагам карупцыйных спраў, якія былі заведзены ў апошнія паўгода.
Belta.by/вк