Лукашэнка знаходзіцца зь візытам ва Ўзбэкістане
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
12.09.2018 13:30
У Ташкенце пройдзе маштабная выстаўка беларускіх вытворцаў Made in Belarus.
ТашкентФота: pixabay.com/Public Domain CC0
Прэзыдэнт Беларусі пачаў 12 верасьня афіцыйны візыт ва Ўзбэкістан. У Ташкенце Аляксандар Лукашэнка правядзе перагаворы з прэзыдэнтам Узбэкістана Шаўкатам Мірзіёевым. Чакаецца, што бакі асноўную ўвагу ўдзеляць пашырэньню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, разьвіцьцю вытворчай каапэрацыі і арганізацыі зборачных прадпрыемстваў па выпуску запатрабаванай ва Ўзбэкістане тэхнікі.
На перагаворах таксама будзе абмяркоўвацца ўмацаваньне ўзаемадзеяньня па шэрагу кірункаў — ад прамысловасьці і сельскай гаспадаркі да гуманітарнай сфэры і турызму.
Паралельна пройдзе беларуска-ўзбэцкі форум дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Чакаецца, што ў час яго будзе заключаны шэраг камэрцыйных кантрактаў паміж прадпрыемствамі і бізнэс-коламі абедзьвюх краін, дасягнуты дамоўленасьці на ўзроўні кіраўніцтва рэгіёнаў дзьвюх дзяржаў.
У сталіцы Ўзбэкістана таксама будзе арганізавана маштабная выстаўка беларускіх вытворцаў Made in Belarus.
Belta.by/вк