Памілаваны Лукашэнкам хабарнік стаў памочнікам дырэктара
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
12.09.2018 12:30
Былы выканаўчы дырэктар Беларусбанка, асуджаны за атрыманьне хабару ў 94 тысячы даляраў, заняў пасаду памочніка дырэктара кампаніі «БР-Кансалт».
Анатоль БагавікФота: Svaboda.org
Былы выканаўчы дырэктар Беларусбанка Анатоль Багавік, асуджаны восеньню 2017 года да 8 гадоў калёніі за атрыманьне хабару ў 94 тысячы даляраў, а сёлетняй вясной памілаваны прэзыдэнтам і выпушчаны на свабоду, працаўладкаваўся ў кампанію «БР-Кансалт».
Анатоль Багавік займае пасаду памочніка дырэктара кампаніі «БР-Кансалт».
Унітарнае прадпрыемства «БР-Кансалт» было створана ў канцы 2014 года. З 2016 года зьяўляецца кіруючай кампаніяй «Холдынгу арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасьці». «БР-Кансалт» кіруе дзевяцьцю прадпрыемствамі дрэваапрацоўкі, дзяржаўныя пакеты акцый і актывы якіх перададзены ў кіраваньне Банку разьвіцьця.
Nn.by/вк