У Беларусі складуць сьпіс усіх дамоў
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
06.09.2018 11:00
5-30 лістапада будуць правераны адрасы будынкаў у межах падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва 2019 года.
НаваградакФота: pixabay.com/Public Domain CC0
Для падрыхтоўкі да правядзеньня перапісу насельніцтва 2019 года рэгістратары правераць адрасы з 5 да 30 лістапада 2018 года, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўленьня дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Нацыянальнага статыстычнага камітэта Тацьцяна Бабук.
Задача рэгістратараў — за 19 рабочых дзён удакладніць пералік і характарыстыкі ўсіх будынкаў, у якіх пражываюць або могуць пражываць людзі.
Да работы па складаньні сьпісаў дамоў і памяшканьняў у іх у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах будзе прыцягнуты 1001 чалавек.
Гэта работа праводзіцца па даручэньні кіраўніка дзяржавы.
Belta.by/вк