Logo Polskiego Radia
Print

Гарадзеншчына за паўгоду зарабіла на турыстах 6 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.08.2018 16:12
Паводле ацэнак спэцыялістаў, росту турыстычнага патоку спрыяе бязьвізавы рэжым.
ГoрaдняГoрaдняPhoto: RomanS13/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гарадзеншчына за паўгоду зарабіла на турыстах 6 млн даляраў
Паводле ацэнак спэцыялістаў, росту турыстычнага патоку спрыяе бязьвізавы рэжым.
За шэсьць месяцаў 2018 году турыстычны паток у Гарадзенскую вобласьць вырас на 20%, паведаміў Рэспубліканскі цэнтар па аздараўленьні й санаторна-курортным лячэньні насельніцтва.
За першае паўгодзьдзе рэгіён наведалі звыш 132 тысяч турыстаў, зь якіх больш за 45 тысяч — замежнікі. Экспарт турыстычных паслуг за гэты час склаў прыблізна 6 млн даляраў, або 120% да ўзроўню аналягічнага пэрыяду мінулага году.
Паводле ацэнак спэцыялістаў, спрыяе росту турыстычнага патоку бязьвізавы рэжым, што дзейнічае на тэрыторыі Гарадзенскага раёна, які замежнікі бязь візы могуць наведваць да 10 дзён. Уехаць у рэгіён можна як аўтамабілем ці аўтобусам, так і чыгуначным або авіятранспартам. Рост турпатоку стымулюе разьвіцьцё інфраструктуры: зьяўляюцца новыя гасьцініцы, аб’екты грамадзкага харчаваньня. З пачатку году з 327 да 345 павялічылася колькасьць аграсядзібаў. Пры гэтым большасьць зь іх зьявіліся на тэрыторыі бязьвізавай зоны.
Сёлета Гародню й Гарадзенскі раён наведалі прыкладна 49 тысяч турыстаў з 57 дзяржаў у рамках бязьвізавага ўезду. Для параўнаньня: за ўвесь 2017 год такіх турыстаў было прыблізна 50 тысяч. У рэгіёне ўдасканальваецца сфэра гасьціннасьці. У прыватнасьці, прапрацоўваецца пытаньне аб стварэньні карты госьця, якая можа даць бонусы й скідкі турысту ў музэях, гасьцініцах, установах грамадзкага харчаваньня, іншых аб’ектах.
racyja.com/аз

За шэсьць месяцаў 2018 году турыстычны паток у Гарадзенскую вобласьць вырас на 20%, паведаміў Рэспубліканскі цэнтар па аздараўленьні й санаторна-курортным лячэньні насельніцтва.

За першае паўгодзьдзе рэгіён наведалі звыш 132 тысяч турыстаў, зь якіх больш за 45 тысяч — замежнікі. Экспарт турыстычных паслуг за гэты час склаў прыблізна 6 млн даляраў, або 120% да ўзроўню аналягічнага пэрыяду мінулага году.

Паводле ацэнак спэцыялістаў, спрыяе росту турыстычнага патоку бязьвізавы рэжым, што дзейнічае на тэрыторыі Гарадзенскага раёна, які замежнікі бязь візы могуць наведваць да 10 дзён. Уехаць у рэгіён можна як аўтамабілем ці аўтобусам, так і чыгуначным або авіятранспартам. Рост турпатоку стымулюе разьвіцьцё інфраструктуры: зьяўляюцца новыя гасьцініцы, аб’екты грамадзкага харчаваньня. З пачатку году з 327 да 345 павялічылася колькасьць аграсядзібаў. Пры гэтым большасьць зь іх зьявіліся на тэрыторыі бязьвізавай зоны.

Сёлета Гoрадню й Гарадзенскі раён наведалі прыкладна 49 тысяч турыстаў з 57 дзяржаў у рамках бязьвізавага ўезду. Для параўнаньня: за ўвесь 2017 год такіх турыстаў было прыблізна 50 тысяч. У рэгіёне ўдасканальваецца сфэра гасьціннасьці. У прыватнасьці, прапрацоўваецца пытаньне аб стварэньні карты госьця, якая можа даць бонусы й скідкі турысту ў музэях, гасьцініцах, установах грамадзкага харчаваньня, іншых аб’ектах.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт