Logo Polskiego Radia
Print

З 1 верасьня павялічаць заробкі некаторым бюджэтнікам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.08.2018 10:58
Прадугледжваецца павышэньне зарплаты асобным катэгорыям работнікаў адукацыі і аховы здароўя.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

«Зьмены накіраваныя на дасягненьне і ўтрыманьне ў 2018 годзе сярэдняй заработнай платы па краіне на ўзроўні Br1 тыс, а ў бюджэтнай сфэры – не ніжэй за 80% ад дадзенага ўзроўню», – адзначаюць у прэс-службе прэзыдэнта Лукашэнкі.

Прадугледжваецца павышэньне зарплаты асобным катэгорыям работнікаў адукацыі і аховы здароўя за кошт ўстанаўленьня павышэньня тарыфных ставак, акладаў і даплат.

Пэдагагічным работнікам (уключаючы прафэсарска-выкладчыцкі склад) і памочнікам выхаваўцы прапануецца ўсталяваць павышэньне тарыфнай стаўкі, акладаў на 20%.

Для работнікаў аховы здароўя прадугледжваецца павышэньні: лекарам –на 20% і медсёстрам – на 13%. Правізары, фармацэўты, фізыкі, хімікі, біёлягі атрымаюць павышэньне акладаў у памеры ад 40% да 100%.

Нагадаем, у ліпені ў бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата склала 741 рубель, што на 10,5 рубля менш, чым у папярэднім месяцы. Рэальная заработная плата ў ліпені ў параўнаньні з чэрвенем паменшылася на 1,2%.

Паводле ацэнкі Міністэрства фінансаў, сярэдняя зарплата бюджэтнікаў у гэтым годзе можа вырасьці да 760 рублёў пры дасягненьні мэтавых парамэтраў разьвіцьця эканомікі ў 2018 годзе.

У мінулым годзе ўладам не ўдалося выканаць пляны па павышэньню заробкаў бюджэтнікам. Урад агучыў, што да канца 2017 года ў бюджэтных арганізацыях будуць зарабляць у сярэднім па 800 рублёў.

tut.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт