Мінабароны Беларусі й Польшчы абмяркоўваюць ваеннае супрацоўніцтва
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.08.2018 15:01
                    
                    У Берасьці знаходзіцца дэлегацыя польскага Мінабароны на чале з палкоўнікам Томашам Кавалікам.
                
                         Photo: DavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain
 Photo: DavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Мінабароны Беларусі й Польшчы абмяркоўваюць ваеннае супрацоўніцтва
У Берасьці знаходзіцца дэлегацыя польскага Мінабароны на чале з палкоўнікам Томашам Кавалікам.
28-29 жніўня ў Берасьці праходзяць кансультацыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства нацыянальнай абароны Рэспублікі Польшча па плянаваньні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. 
Як паведамляецца на сайце беларускага ведамства, парадак дня кансультацый таксама ўключае ў сябе абмеркаваньне актуальных пытаньняў міжнароднай і рэгіянальнай бясьпекі.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Рэспубліку Беларусь прыбыла дэлегацыя польскага абароннага ведамства на чале з дырэктарам дэпартамэнта ваенных замежных спраў палкоўнікам Томашам Кавалікам.
mil.by/аз