Пад Бабруйскам цягнік з Украіны сутыкнуўся зь легкавіком
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        29.08.2018 09:34
                    
                    Легкавік быў разьбіты, пашкоджаньні атрымаў і лякаматыў, які праз некалькі гадзін быў заменены.
                
                         112.by
112.by
                     
Цягнік з Украіны пад Бабруйскам сутыкнуўся з легкавіком
Пасажырскі цягнік з Украіны (Новааляксееўка – Менск) пад Бабруйскам сутыкнуўся зь легкавіком. Здарэньне адбылося позна ўвечары 28 жніўня. У Менск цягнік прыбыў са спазьненьнем на 4 гадзіны 20 хвілін.
Прэс-служба МНС дадае, што аўтамабіль «Рэно-19», якім кіраваў 31-гадовы жыхар Бабруйска, пераяжджаў праз чыгунку па плітах пешаходнага пераходу, там зачапіўся й ня змог зьехаць з рэек.
У выніку адбылося сутыкненьне з лякаматывам. Ніхто з людзей не пацярпеў. Легкавік быў разьбіты, пашкоджаньні атрымаў і лякаматыў, які праз некалькі гадзін быў заменены. Супрацоўнікі ДАІ й Беларускай чыгункі высьвятляюць усе абставіны здарэньня.

euroradio.fm/эж