Logo Polskiego Radia
Print

У гонар К. Астроскага назавуць брыгаду ўкраінскай арміі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 25.08.2018 10:00
Трыццатая асобная Наваград-Валынская Ровенская мэханізаваная брыгада будзе насіць імя гетмана ВКЛ.
Канстанцін АстроскіКанстанцін АстроскіФота: Wikimedia.org/Belarusian National Arts Museum/Public Domain

Трыццатая асобная Наваград-Валынская Ровенская мэханізаваная брыгада будзе насіць імя князя Канстанціна Астроскага. Перайменаваньне зьяўляецца крокам да дэкамунізацыі ўкраінскай арміі.

Пра гэта паведаміў каардынатар групы распрацоўшчыкаў новай атрыбутыкі ўзброеных сіл Украіны Віталь Гайдукевіч.

Князь Канстанцін Астроскі нарадзіўся ў 1460 годзе на Валыні. Вядомы вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага праславіўся на чале польска-літоўскага войска, якое перамагло маскоўскую армію пад Воршай 8 верасьня 1514 года.

04141.com.ua/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт