Logo Polskiego Radia
Print

Міліцыя затрымала Міколу Статкевіча і яшчэ 7 актывістаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.08.2018 12:48
Мікола Статкевіч з прыступкаў суду заклікаў выйсьці да адміністрацыі прэзыдэнта, каб спыніць эскаляцыю рэпрэсіяў у Беларусі.
Кадр віэазапісу з сайта belsat.euКадр віэазапісу з сайта belsat.eu

Пасьля прысуду па справе прафсаюзу міліцыя брутальна затрымала Міколу Статкевіча і яшчэ мінімум 7 актывістаў, што прыйшлі падтрымаць лідараў РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Пасьля прысуду актывісты каля будынку суду разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі і сьцягі «Эўрапейскай Беларусі». Мікола Статкевіч з прыступкаў суду заклікаў выйсьці да адміністрацыі прэзыдэнта, каб спыніць эскаляцыю рэпрэсіяў у Беларусі і «выратаваць краіну».

«Сёньня 70 чалавек прыйшлі пад адміністрацыю Лукашэнкі патрабаваць спыніць перасьлед прафсаюз РЭП. Перад касацыяй нас павінна туды прыйсьці тысячы», – заявіў Статкевіч.

Пасьля гэтага да суду пад’ехаў чырвоны аўтобус, з якога выбеглі амапаўцы. Яны брутальна затрымалі не менш за 6 актывістаў. Сярод іх – Леанід Кулакоў, Мая Навумава, Вольга Нікалайчык, Уладзімір Неўмяржыцкі, Павел Мрочка і Аляксандр Чмыхаў.

Яшчэ прыкладна праз 10-15 хвілінаў людзі ў цывільным затрымалі Міколу Статкевіча і Максіма Вінярскага.

Усіх затрыманых павезьлі ў Маскоўскі РУУС. Паплечнікі Статкевіча зьбіраюцца ісьці да РУУС, каб патрабаваць вызваленьня актывістаў.

belsat.eu/Яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт