Logo Polskiego Radia
Print

Пару з Мазыра асудзілі на «хатнюю хімію» за «напад на міліцыянта»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.08.2018 13:28
Сьледчы, які вёў справу, неаднаразова прымаў рашэньні спыніць яе праз адсутнасьць складу злачынства.
Pixabay/CC0 License/3839153

Набыў сілу прысуд двум жыхарам Мазыра, якіх прызналі вінаватымі ў гвалце над міліцыянтам. Паводле арт. 364 КК Беларусі мужчына С. і жанчына К. атрымалі адпаведна 3 і 4 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову, піша Генэральная пракуратура.

Як сьцьвярджае пракуратура, участковы інспэктар прыбыў да месца жыхарства жанчыны К., у якой мусіў узяць абавязаньне аб яўцы на суд для паказаньняў. Дзьверы яму адчыніў нецьвярозы мужчына С., які адмовіўся запрасіць К. Міліцыянт пабачыў у памяшканьні жанчыну, якую шукаў, паўторна запатрабаваў пусьціць яго, але С. «нанёс яму некалькі ўдараў». Жанчына «таксама ўдарыла яго, пагражала фізычнай расправай, замахвалася на яго нажом».

Але «ў сілу розных падыходаў» сьледчы, які вёў справу, неаднаразова прымаў рашэньні спыніць яе праз адсутнасьць складу злачынства. Органы пракуратуры і начальнікі сьледчых падразьдзяленьняў скасоўвалі пастановы сьледчага, затым справу забрала пракуратура Мазырскага раёну.

За «добрасумленнае і адказнае стаўленьне да даручанай справы» пракурор Гомельскай вобласьці ўзнагародзіў (як — не паведамляецца) пракурора Гомельскай вобласьці Сяргея Сініцкага і ягоную старшую памочніцу Вікторыю Новік.

svaboda.org/Яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт