Logo Polskiego Radia
Print

У Сочы адбылася куртуазная сустрэча Лукашэнкі і Пуціна

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.08.2018 13:09
У СМІ не пранікла інфармацыя адносна таго, якія канкрэтныя тэмы абмяркоўвалі прэзыдэнты Беларусі і Расеі.
А.Лукашэнка і У.Пуцін, Сочы 22.08.2018А.Лукашэнка і У.Пуцін, Сочы 22.08.2018kremlin.ru

Аляксандaр Лукашэнка падчас сустрэчы з Уладзімерам Пуціным, адзначыў, што прaблемы ў адносінах Беларусі і Расеі ёсьць, але яны не назапашваюцца, а таксама не зьяўляецца новых, паведаміла Белта.

У СМІ не пранікла інфармацыя адносна таго, якія канкрэтныя тэмы абмяркоўвалі прэзыдэнты Беларусі і Расеі.

Мінулы раз Лукашэнка сустракаўся з Пуціным таксама ў Сочы месяц і тыдзень таму. Свабода нагадвае, што з таго моманту, мала што зьмянілася ў стасунках афіцыйных Менску і Масквы. Працягнуліся «малочныя войны» (яны цяпер і «шампіньёнавыя»). Лукашэнка абвінаваціў у пастаўках санкцыйных прадуктаў у Расею менавіта расейцаў – «зь цяжкімі пагонамі». Масква тым часам хоча прызначыць у Менск амбасадарам Міхаіла Бабіча, ад якога адмовіліся ў Кіеве. Пачалі хадзіць чуткі, што Расея нібыта хоча скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь.

Вусныя заявы Лукашэнкі пра «барбарства», «васальства» і «плявузганьне» не аказалі бачнага ўплыву на адносіны Пуціна да кіраўніка Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за запрашэньне «прыехаць, трохі адцягнуцца ад жыцьцёвых прэзыдэнцкіх праблем».

Пасьля завяршэньня перагавораў кіраўнікі дзяржаў абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка падарыў Уладзіміру Пуціну абраз Ангела Ахоўніка. Кіраўнік расейскай дзяржавы ў сваю чаргу падарыў прэзыдэнту Беларусі карціну на тканіны, выкананую ўральскімі майстрамі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт