Суд вярнуў на перагляд справу затрыманага на ЛГБТ-вечарыне хлопца
Праваабаронцы зьвяртаюць увагу на незаконнасьць фіксацыі асабістых дадзеных людзей падчас праверак міліцыі.
Гарадзкі суд Менску вярнуў на перагляд справу хлопца, якога затрымалі ў клюбе „Бурлеск” падчас праверкі АМАП. Хлопец кажа, што проста спытаў, навошта АМАП перапісвае ягоныя пашпартныя дадзеныя. Затрыманы амаль трое сутак ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. А пазьней яму прысудзілі яшчэ й пяць базавых штрафу.
Пра чарговы візыт АМАПу у менскі клюб, дзе праходзяць закрытыя ЛГБТ-вечарыны, стала вядома 21 ліпеня з сацыяльных сетак. Пазьней інфармацыя аб праверцы „месцаў масавага адпачынку грамадзян” зьявілася на сайце УУС Менскага гарвыканкаму.
Затрыманы тлумачыў, што прыйшоў у клюб са сваёй дзяўчынай і сябрамі.
З дапамогай праваабаронцаў ён вырашыў абскардзіць пастанову аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці па артыкулах 17.1 („дробнае хуліганства”) і 23.4 („непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўніка міліцыі”) у гарадзкім судзе Менску. Судзьдзя Лапко прыняў рашэньне вярнуць справу ў раённы суд.
Праваабаронца групы „Ідэнтычнасьць і права” Натальля Манькоўская лічыць, што адміністрацыйны перасьлед затрыманага хлопца быў беспадстаўны. Гэта пацьвердзілі сьведкі зь ягонага боку ў сваіх пісьмовых тлумачэньнях, якія былі далучаныя да скаргі на пастанову.
Праваабаронцы зьвяртаюць увагу на незаконнасьць фіксацыі асабістых дадзеных людзей падчас праверак міліцыі.
svaboda.org/аз
Гарадзкі суд Менску вярнуў на перагляд справу хлопца, якога затрымалі ў клюбе „Бурлеск” падчас праверкі АМАП. Хлопец кажа, што проста спытаў, навошта АМАП перапісвае ягоныя пашпартныя дадзеныя. Затрыманы амаль трое сутак ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. А пазьней яму прысудзілі яшчэ й пяць базавых штрафу.
Пра чарговы візыт АМАПу у менскі клюб, дзе праходзяць закрытыя ЛГБТ-вечарыны, стала вядома 21 ліпеня з сацыяльных сетак. Пазьней інфармацыя аб праверцы „месцаў масавага адпачынку грамадзян” зьявілася на сайце УУС Менскага гарвыканкаму.
Затрыманы тлумачыў, што прыйшоў у клюб са сваёй дзяўчынай і сябрамі. З дапамогай праваабаронцаў ён вырашыў абскардзіць пастанову аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці па артыкулах 17.1 („дробнае хуліганства”) і 23.4 („непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўніка міліцыі”) у гарадзкім судзе Менску. Судзьдзя Лапко прыняў рашэньне вярнуць справу ў раённы суд.