На iPhone і Android выйшла беларускамоўная «Біблія для дзяцей»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        21.08.2018 15:06
                    
                                 
                
                
                    У праграме «яскравыя анімацыі, цікавыя галаваломкі і самая лепшая беларускамоўная агучка ад каманды КінаКонг».
                
                
                    
                         screen https://bibleappforkids.com/
screen https://bibleappforkids.com/
                     
                
                
                
               
                
                         Папулярная ў сьвеце бясплатная мабільная праграма Bible App for Kids, распрацаваная YouVersion супольна з эвангельскімі хрысьціянамі OneHope, стала даступнай на беларускай мове.
«Біблія для дзяцей» — ня кніга, а зборнік анімаваных апавяданьняў і гульняў на біблійную тэматыку для дзяцей ад 4 гадоў. Толькі на Android праграму ўсталявалі ня менш за 10 млн чалавек (Apple не раскрывае колькасьці інсталяцыяў на iPhone і iPad). Каб пераключыць праграму на беларускую вэрсію, трэба зайсьці ў пункт «Settings», падпункт «Language».
Як расказвае на Facebook распрацоўнік Мікалай Малашчонак, над праектам працавалі два гады. У праграме, сьцьвярджае ён, «яскравыя анімацыі, цікавыя галаваломкі і пазлы і самая лепшая беларускамоўная агучка ад каманды КінаКонг».
«Пэрсанажы рухаюцца, і размаўляюць, і ажыўляюць Біблію для маленькіх чытачоў: апостал Павал сапраўды трапляе ў шторм, Ной будуе каўчэг, а Госпад Есус падымае паралізаванага», — апісвае праграму «КінаКонг».
Тыя ж распрацоўнікі, якія стварылі «Біблію для дзяцей», маюць і «дарослую» праграму чытаць Біблію для Android і iOS — яна таксама перакладзеная на беларускую мову (і яшчэ на чатыры дзясяткі моваў).
svaboda.org/яс