Logo Polskiego Radia
Print

На Залатой Горцы ў Менску пройдзе фэстываль

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 15.08.2018 11:00
Ля касьцёла Найсьвяцешай Тройцы ў Менску паставяць крыж ксяндзу Гадлеўскаму.
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў МенскуКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў МенскуФота: minsknews.by

Фэстываль Сьвятога Роха пройдзе 16 жніўня ў Менску, паведаміў пробашч касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ксёндз Юрый Санько.

У гэты дзень гараджане ўшануюць памяць сьвятога Роха, вядомага як абаронцы горада ад чумы.

У праграме фэстывалю — рэлігійны кірмаш, адкрыцьцё выстаў і часткі дэндрапарку зь дзіцячай пляцоўкай.

А 15.00 адкрыецца выстаўка рэтрааўтамабіляў. У будучыні плянуецца стварыць на тэрыторыі каля касьцёла музэй старых машын.

А 8.00, 12.00 і 18.30 у касьцёле адбудуцца набажэнствы. Вячэрнюю імшу ўзначаліць мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Ля храма будзе адкрыты дэндрапарк. Асноўныя пасадкі заплянаваны на восень і вясну.

Ля касьцёла ў будучыні ўстановяць скульптурныя кампазыцыі ў памяць аб Залатагорскіх могілках, фігуры сьвятога Лукі, арханёла Міхала, Маці Божай. Зьявіцца крыж у памяць пра ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.

Ёсьць ідэя пераабсталяваць 80-мэтровую вышку-глушылку, што побач з касьцёлам, у аглядную пляцоўку.

Minsknews.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт