У Курапатах затрыманая актывістка Тацьцяна Кім
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        12.08.2018 08:36
                    
                                 
                
                
                    Супраць яе распачалі адміністрацыйную справу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
                
                
                    
                         КурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
КурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Актывістку Тацьцяну Кім затрымала міліцыя каля Курапатаў, дзе працягваецца акцыя пратэсту супраць рэстарану «Поедем поедим».
Як расказала Радыё Свабода іншая ўдзельніца акцыі Ганна Шапуцька, затрымліваць  Кім прыехалі дзьве машыны. Міліцыянты сказалі, што супраць яе распачалі  адміністрацыйную справу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Тацьцяну Кім адвезьлі ў Бараўлянскі РАУС, склалі на яе пратакол, а потым адпусьцілі.
Паводле Радыё Свабода/нг