Салдат прымушалі аблізваць ёршык для ўнітаза
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        09.08.2018 18:30
                    
                                 
                
                
                    У судзе Маскоўскага раёна Менска працягваецца разгляд справы аб гібелі салдата Аляксандра Коржыча.
                
                
                    
                         Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         9 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна Менска працягнуўся разгляд справы аб гібелі салдата Аляксандра Коржыча ў вайсковай часьці ў Печах пад Барысавам.
Паводле вэрсіі сьледзтва, сяржанты Яўген Бараноўскі, Ягор Скуратовіч і Антон Вяжэвіч сыстэматычна займаліся вымаганьнем і зьбіцьцём падначаленых ім салдат, змушаючы набываць ім прадукты харчаваньня і цыгарэты. Таксама ў матэрыялах справы ёсьць інфармацыя пра зьдзекі з салдат. У прыватнасьці, Скуратовіча абвінавачваюць у тым, што ён прымушаў аднаго з радавых аблізваць ёршык для ўнітаза.
Сяржанты прызнаюць, што атрымлівалі хабар, аднак не пагаджаюцца з тым, што іх дзеяньні сталі прычынай сьмерці Аляксандра Коржыча.
Справу аб трагічнай гібелі салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча расьсьледавалі каля 9 месяцаў, яна знаходзілася на асабістым кантролі ў Аляксандра Лукашэнкі. Да працэсу расьсьледаваньня ў якасьці выключэньня была дапушчана маці нябожчыка Сьвятлана Коржыч.
У выніку сьледзтва прыйшло да вываду, што Коржыча давялі да самагубства таварышы па службе, абвінавачаньні прад’яўлены больш як 15 асобам. Аднак на лаве падсудных у першым працэсе апынуліся толькі тры сяржанты.
Svaboda.org/вк