Logo Polskiego Radia
Print

БНФ адмовіўся пікетаваць рэстаран ля Курапат

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 08.08.2018 18:00
Ганна Шапуцька асудзіла рашэньне Рыгора Кастусёва.
КурапатыКурапатыФота: Wikimedia.org/Andrej Kuźniečyk/CC BY-SA 3.0

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што яго арганізацыя больш ня будзе ўдзельнічаць у пікетаваньні рэстарана «Паедзем, паядзім», што знаходзіцца каля ўрочышча Курапаты.

Сваёй задачай Партыя БНФ цяпер бачыць супрацоўніцтва зь дзяржаўнымі органамі, каб праўда пра сталінскія рэпрэсіі была раскрыта, каб былі рассакрэчаны архівы спэцслужб.

Рыгор Кастусёў пэўны час вёў перагаворы з уласьнікамі рэстарана, але зьняў зь сябе гэтыя абавязкі.

Ганна Шапуцька, якая ўдзельнічае ў пікетах ля рэстарана, асудзіла рашэньне Кастусёва. Яна лічыць учынак кіраўніка БНФ несвоечасовым, маўляў, «гэта выглядае, як нож у сьпіну, асабліва калі затрымалі лідара абаронцаў [Паўла Севярынца]». Лідарам БНФ, якія прынялі гэта рашэньне ў час рэпрэсій супраць абаронцаў Курапат я сваёй рукі не падам і за адзін стол ня сяду. Гэта здрадніцкі ўчынак. Прабач іх, Божа», — сказала Ганна Шапуцька.

Nn.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт