Logo Polskiego Radia
Print

Дырэктарка БелТА патлумачыла прычыну перасьледу незалежных СМІ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.08.2018 15:01
Гаворка ідзе пра элементарны крадзеж і несанкцыянаваны доступ, заявіла Ірына Акуловіч
Ірына АкуловічІрына АкуловічFoto: Belta.by

У размове з газетай «Наша Ніва» чыноўніца распавяла, што БелТА мае падпіску на інфармацыйную стужку.

Затрыманыя журналісты БелаПАн і TUT.by не плацілі грошай, але пад чужымі паролямі падключаліся да гэтай стужкі і выкарыстоўвалі інфармацыю.

Агенцтва даведалася пра гэта са скаргаў платных падпісантаў, у якіх былі праблемы з аўтарызацыяй. У выніку, кіраўніцтва БелТА зьвярнулася ў міліцыю, каб зразумець, хто замінае. Памеры шкоды будзе ацэнтваць Сьледчы камітэт, заявіла дырэктарка агенцтва.

Яна адмовілася ацэньваць дзеяньні сьледчых, якія затрымалі журналістаў і заблякавалі працу рэдакцый.

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт