Плянуецца дэцэнтралізацыя закупак мэдтэхнікі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        06.08.2018 17:30
                    
                                 
                
                
                    Мінаховы здароўя да 1 верасьня вырашыць, як у Беларусі будзе закупляцца мэдтэхніка.
                
                
                    
                         Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У Беларусі ўдасканаляць сыстэму дзяржаўных закупак мэдыцынскай тэхнікі і лекавых сродкаў. Як адзначыў намесьнік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла, размова ідзе пра ўзмацненьне дэцэнтралізацыі закупак.
Абласным, гарадзкім і раённым выканкамам, арганізацыям аховы здароўя будуць прадстаўлены паўнамоцтвы самастойна праводзіць закупкі пры строгім кантролі за ўсімі этапамі працэдуры.
Плянаваньне затрат на мэдтэхніку, мэдыкамэнты павінна завяршыцца да 1 верасьня, каб арганізацыі аховы здароўя атрымалі фінансаваньне пад гэтыя закупкі.
На ўзроўні арганізацыі аховы здароўя можна закупляць мэдтэхніку, вырабы мэдпрызначэньня, запчасткі коштам да 2 тыс. базавых велічынь (1 базавая велічыня — 24,5 бел. руб.).
Дарагое абсталяваньне і запчасткі будуць закупляцца цэнтралізавана, каб зьнізіць іх кошт.
Belta.by/вк