Севярынца асудзілі на чарговыя 10 сутак арышту
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        06.08.2018 12:30
                    
                                 
                
                
                    Паўла Севярынца зьняволілі за акцыю супраць рэстарана «Поедем поедим».
                
                
                    
                         Павел СевярынецФота: facebook.com
Павел СевярынецФота: facebook.com
                     
                
                
                
               
                
                         Суд Фрунзенскага раёна Менска пакараў Паўла Севярынца за акцыю супраць рэстарана «Поедем поедим» ля Курапат.
Суд палічыў знаходжаньне Севярынца ля рэстарана са сьцягам несанкцыянаваным пікетам і пакараў яго на 10 сутак арышту.
Сам Севярынец на пасяджэньне суда не прыйшоў. Ён заявіў, што ўлады такім чынам хочуць зьбіць хвалю пратэсту супраць рэстарана ля Курапат.
Палітык быў затрыманы міліцыяй і накіраваны ў ізалятар.
У ліпені Севярынец ужо правёў 10 сутак за кратамі за пікет ля Курапат.
Аднак пікет ля рэстарана «Поедем поедим» будзе працягвацца, — заявіў палітык.
Суды завялі ўжо больш за 140 адміністрацыйных спраў на грамадзян, якія пратэставалі супраць рэстарана «Поедем поедим».
Svaboda.org/вк