Луашэнка патрабуе напружыцца, каб сабраць ураджай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        01.08.2018 15:30
                    
                                 
                
                
                    Прэзыдэнт Беларусі 1 жніўня знаёміўся з арганізацыяй уборкі збожжавых у Менскім раёне.
                
                
                    
                         Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка патрабуе прыкласьці максымум намаганьняў, каб ураджай у краіне быў як мага большы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 1 жніўня ў час азнаямленьня з арганізацыяй уборкі збожжавых у Менскім раёне.
Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым годзе з-за гарачага надвор'я ў многіх краінах чакаецца вельмі вялікі недабор збожжа. Так, загінулі збожжавыя ў Нямеччыне і Польшчы, ня лепшым чынам складваецца сытуацыя ў Францыі і Гішпаніі. У Расеі прагназуюць 25 працэнтаў недабору да ўзроўню мінулага года.
Таму Лукашэнка заклікае прыкласьці «максымум напружаньня для таго, каб сабраць да зернетка тое, што мы сёньня вырасьцілі, і кукурузу».
Паводле папярэдніх разьлікаў, у бягучым годзе ўраджай у Беларусі будзе меншы на паўмільёна тон у параўнаньні зь мінулагоднім. Аднак запасы збожжа ў краіне складаюць 1,5 млн т.
Belta.by/вк