У Баранавічах стварылі беларускамоўную клясу
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
31.07.2018 20:50
Па-беларуску ў Баранавічах будуць вучыцца ў гімназіі № 4.
Бацькі баранавіцкіх беларускамоўных першаклясьнікаўФота: Іntex-press.by
Два гады жыхары Баранавіч дабіліся стварэньня беларускамоўнай клясы ў гімназіі № 4, што знаходзіцца ў цэнтры горада. Раней улады прапаноўвалі ім іншыя школы ў мікрараёнах.
Аднак першы год дзеці будуць вучыцца ў садзе № 50, які знаходзіцца ў Паўночным мікрараёне. З другой клясы заняткі будуць праходзіць на базе гімназіі.
Ва ўпраўленьні адукацыі ўпэўнілі, што ў гімназіі ёсьць 6 настаўнікаў, якія могуць вучыць дзяцей па-беларуску.
Пакуль заявы ў першую беларускамоўную клясу падалі 9 чалавек.
Intex-press.by/вк