Пазьняк добраўпарадкуе месца расстрэлу ахвяр сталінізму
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        31.07.2018 14:50
                    
                                 
                
                
                    Унучка аўтара арнамэнта на сьцягу РБ дамаглася ўвекавечваньня расстраляных пад Воршай.
                
                
                    
                         Ілюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/Public Domain CC0
Ілюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Сваякі ахвяр сталінскіх рэпрэсій, расстраляных  ва ўрочышчы Кабылякі пад Воршай, сустрэліся са старшынёй Аршанскага райвыканкама Аляксадрам Пазьняком. Той паабяцаў добраўпарадкаваць  месца расстрэлу.
Цяпер там створаны стыхійны «народны» мэмарыял.
Сваякі ахвяр сталінізму прапанавалі ўстанавіць мэмарыяльны знак з надпісам «Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій» на беларускай, расейская, польскай і габрэйскай мовах. Пазьняк паабяцаў, што вырабам знака зоймецца райвыканкам.
Адным з ініцыятараў сустрэчы са старшынёй Аршанскага райвыканкама была Дзіна Кацар, унучка аўтара арнамэнта на Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь Матруны Маркевіч і расстралянага ў Воршы Аляксея Маркевіча.
У Воршы вядома па меншай меры існавалі шэсьць месц расстрэлаў. Вядома каля 1750 імён ахвяр сталінізму ў Воршы. Сярод іх больш за 1100 беларусаў, больш за 500 палякаў, каля 40 яўрэяў, а таксама латышы, літоўцы, украінцы, расейы. І гэта ня поўны сьпіс.
Nn.by/вк