Logo Polskiego Radia
Print

Фактычнае беспрацоўе ў Беларусі перавышае 200 тысяч чалавек

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.07.2018 09:20
У 2017 годзе ў Беларусі было звольнена 694,3 тысячы чалавек, а прынята на працу на 41,1 тысячы менш.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Фактычнае беспрацоўе ў Беларусі перавышае 200 тысяч чалавек
Чацьвёрты месяц запар беларускія арганізацыі больш звальняюць супрацоўнікаў, чым наймаюць новых, піша tut.by са спасылкай на зьвесткі Белстата пра колькасьць прынятых і звольненых работнікаў. Паводле падліку журналістаў, фактычнае беспрацоўе ў краіне перавышае адзнаку ў 200 тысяч чалавек.
У чэрвені прадпрыемствы звольнілі амаль 60,6 тысячы чалавек, а прынялі на працу на 2,5 тысячы чалавек менш. У адукацыі звольнілі на 33,3% больш, чым прынялі, у фінансавай і страхавой дзейнасьці – на 40,2%, у арганізацыях, якія займаюцца апэрацыямі з нерухомай маёмасьцю, – 8,1%, прафэсійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасьцю – 5,3%.
Аднак ёсьць і сфэры, дзе прымаюць больш людзей, чым звальняюць. Напрыклад, у горназдабыўной прамысловасьці прынялі на працу на 99,3% больш, чым звольнілі; на прадпрыемствах, якія займаюцца водазабесьпячэньнем, зборам, апрацоўкай і выдаленьнем адкідаў, дзейнасьцю па ліквідацыі забруджваньняў, – на 55,6%, паслугамі па часовым пражываньні й харчаваньні – 22,6%. У будаўніцтве прырост работнікаў склаў 1,6%.
У 2017 годзе ў Беларусі было звольнена 694,3 тысячы чалавек, а прынята на працу на 41,1 тысячы менш.
Фактычны ўзровень беспрацоўя ў другім квартале гэтага года склаў 4,7% ад колькасьці працоўнай сілы (у першым квартале – 5,1%). Пра гэта, сьведчаць зьвесткі Белстата, сабраныя паводле мэтадалёгіі Міжнароднай арганізацыі працы праз абсьледаваньне хатніх гаспадарак. У чэрвені колькасьць эканамічна актыўнага насельніцтва склала 4 мільёны 328,1 тысячы чалавек. Адсюль вынікае, што колькасьць беспрацоўных паводле крытэраў Міжнароднай арганізацыі працы склала каля 203 тысяч чалавек. (У першым квартале 2018 года гэты паказчык складаў 260,6 тысячы чалавек.)
Афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных, паводле інфармацыі Белстата, напрыканцы чэрвеня было 17,8 тысячы чалавек.
euroradio.fm/finance.tut.by/эж


Чацьвёрты месяц запар беларускія арганізацыі больш звальняюць супрацоўнікаў, чым наймаюць новых, піша tut.by са спасылкай на зьвесткі Белстата пра колькасьць прынятых і звольненых работнікаў.

Паводле падліку журналістаў, фактычнае беспрацоўе ў краіне перавышае адзнаку ў 200 тысяч чалавек.

У чэрвені прадпрыемствы звольнілі амаль 60,6 тысячы чалавек, а прынялі на працу на 2,5 тысячы чалавек менш. У адукацыі звольнілі на 33,3% больш, чым прынялі, у фінансавай і страхавой дзейнасьці – на 40,2%, у арганізацыях, якія займаюцца апэрацыямі з нерухомай маёмасьцю, – 8,1%, прафэсійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасьцю – 5,3%.

Аднак ёсьць і сфэры, дзе прымаюць больш людзей, чым звальняюць. Напрыклад, у горназдабыўной прамысловасьці прынялі на працу на 99,3% больш, чым звольнілі; на прадпрыемствах, якія займаюцца водазабесьпячэньнем, зборам, апрацоўкай і выдаленьнем адкідаў, дзейнасьцю па ліквідацыі забруджваньняў, – на 55,6%, паслугамі па часовым пражываньні й харчаваньні – 22,6%. У будаўніцтве прырост работнікаў склаў 1,6%.

У 2017 годзе ў Беларусі было звольнена 694,3 тысячы чалавек, а прынята на працу на 41,1 тысячы менш.

Фактычны ўзровень беспрацоўя ў другім квартале гэтага года склаў 4,7% ад колькасьці працоўнай сілы (у першым квартале – 5,1%). Пра гэта, сьведчаць зьвесткі Белстата, сабраныя паводле мэтадалёгіі Міжнароднай арганізацыі працы праз абсьледаваньне хатніх гаспадарак. У чэрвені колькасьць эканамічна актыўнага насельніцтва склала 4 мільёны 328,1 тысячы чалавек. Адсюль вынікае, што колькасьць беспрацоўных паводле крытэраў Міжнароднай арганізацыі працы склала каля 203 тысяч чалавек. (У першым квартале 2018 года гэты паказчык складаў 260,6 тысячы чалавек.)

Афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных, паводле інфармацыі Белстата, напрыканцы чэрвеня было 17,8 тысячы чалавек.

euroradio.fm/finance.tut.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт