Logo Polskiego Radia
Print

Беларусаў становіцца ўсё менш

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 26.07.2018 14:14
Колькасьць насельніцтва Беларусі з пачатку года скарацілася на 13 600 чалавек.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Колькасьць насельніцтва Беларусі працягвае скарачацца. З пачатку года — на 13 600 чалавек. Паводле стану на 1 ліпеня ў Беларусі жыве 9 478 200 чалавек.

За першае паўгодзьдзе ў Беларусі нарадзіліся 46 700 дзяцей. А памерлі за той самы час 62 200 чалавек.

Скарачаецца і насельніцтва сталіцы. У Менску цяпер жыве 1 981 700 чалавек. У пачатку года было на 800 чалавек больш.

Дарэчы, улады абяцаюць, што двухмільённы жыхар Менска бясплатна атрымае кватэру. Але ўжо на працягу многіх гадоў гэта абяцаньне ня можа быць выканана.

Nn.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт