Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі магчымую сустрэчу й адносіны з ЗША
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        23.07.2018 14:43
                    
                    Акцэнт у перамовах быў зроблены на пашырэньні гандлёвага супрацоўніцтва. 
                
                         Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы (архіўны здымак)фота: прэс-служба кіраўніка Беларусі
Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы (архіўны здымак)фота: прэс-служба кіраўніка Беларусі 
                     
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі магчымую сустрэчу й адносіны з ЗША
Сёньня Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў па тэлефоне з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным магчымую сустрэчу, дзейнасьць Эўразійскага эканамічнага саюза й расейска-амэрыканскія адносіны. Званок адбыўся па ініцыятыве расейскага боку, адзначылі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.
У ходзе тэлефоннай размовы Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнкі ў бліжэйшы час наведаць Расею. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага лідара, магчымая сустрэча можа прайсьці ў Сочы.
Акцэнт у перамовах быў зроблены на пашырэньні гандлёвага супрацоўніцтва. Палітыкі дамовіліся працягваць узаемныя намаганьні ў інтарэсах захаваньня пазытыўнай дынамікі ўзаемадзеяньня.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін закранулі пытаньні міжнароднага парадку дня. Яны падрабязна абмеркавалі расейска-амэрыканскія адносіны, уключаючы вынікі нядаўніх перамоваў Пуціна й Дональда Трампа ў Хэльсінкі.
Сёньня Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў па тэлефоне з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным магчымую сустрэчу, дзейнасьць Эўразійскага эканамічнага саюза й расейска-амэрыканскія адносіны. Званок адбыўся па ініцыятыве расейскага боку, адзначылі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.
У ходзе тэлефоннай размовы Ўладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў бліжэйшы час наведаць Расею. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага лідара, магчымая сустрэча можа прайсьці ў Сочы.
Акцэнт у перамовах быў зроблены на пашырэньне гандлёвага супрацоўніцтва. Палітыкі дамовіліся працягваць узаемныя намаганьні ў інтарэсах захаваньня пазытыўнай дынамікі ўзаемадзеяньня.

тэлеграф/вс