Беларусь і Польшча плянуюць супрацу ў сфэры аховы транспамежных вод
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.07.2018 14:49
Дэлегацыя Мінпрыроды Беларусі прыняла ўдзел у пасяджэньні беларуска-польскай рабочай групы па водных рэсурсах у Варшаве.
pixabay.com/Public Domain CC0
Беларусь і Польшча плянуюць супрацу ў сфэры аховы транспамежных вод
Беларусь і Польшча плянуюць заключыць пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы й рацыянальнага выкарыстаньня транспамежных вод, паведаміла агенцтву БелТА прэс-сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Алена Меляшкова.
Дэлегацыя Мінпрыроды Беларусі на чале з намесьнікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэем Хмелем прыняла ўдзел у пасяджэньні беларуска-польскай рабочай групы па водных рэсурсах у Варшаве. У час пасяджэньня бакі абмеркавалі праект пагадненьня паміж урадамі Польшчы й Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы й рацыянальнага выкарыстаньня транспамежных вод і ўзгаднілі тэкст дакумэнта. На пасяджэньні разглядаўся таксама шэраг іншых пытаньняў.
Акрамя таго, Андрэй Хмель правёў двухбаковыя сустрэчы з намесьнікам міністра марской гаспадаркі й рачнога флёту Польшчы, а таксама кіраўніцтвам Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяродзьдзя й водных рэсурсаў Польшчы.

вс