230 нелегалаў спрабавалі ўехаць у ЭЗ праз Беларусь па «пашпарце заўзятара»
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        15.07.2018 09:31
                    
                    Сярод нелегалаў у асноўным - грамадзяне Марока, Алжыра, Туніса і Сенегала.
                
                         radyjo.net
radyjo.net
                     
Амаль 230 нелегалаў спрабавалі ўехаць у Эўразьвяз праз Беларусь па «пашпарце заўзятара»
228 нелегалаў пад выглядам заўзятараў спрабавалі праз Беларусь патрапіць у Эўразьвяз. Пра гэта падчас прамой тэлефоннай лініі паведаміў кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо, паведамляе АНТ.
Сярод нелегалаў, якія папаліся за час чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі, у асноўным грамадзяне Марока, Алжыра, Туніса і Сенегала.
Такія нелегальныя мігранты трапляюць з Расеі ў Беларусь па футбольным «пашпарце заўзятара», спадзеючыся на спрошчаную візавую сыстэму. Логікі ў іх дзеяньнях у пагранкамітэце ня бачаць. Бо з гэтым дакумэнтам перасекчы мяжу ЭЗ грамадзяне трэціх краін ня могуць.
Чэмпіянат сьвету па футболе пачаўся ў Расеі 14 чэрвеня і завершыцца сёньня.
228 нелегалаў пад выглядам заўзятараў спрабавалі праз Беларусь патрапіць у Эўразьвяз. Пра гэта падчас прамой тэлефоннай лініі паведаміў кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо, паведамляе АНТ.

tut.by/ав