Logo Polskiego Radia
Print

Пад Берасьцем паставілі дадатковыя пасты супраць нелегалаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.07.2018 15:29
Памежнікі спыняюць прыватныя аўтамабілі й правяраюць пашпарты ўсіх пасажыраў машыны.
screen http://virtualbrest.by/news57177.php

На выезьдзе з Берасьця паставілі дадатковыя кантрольныя памежныя пасты са шлашбаўмамі – яны зьявіліся ў кірунку Камянца, а таксама на тамашоўскай трасе. Такім чынам памежнікі спрабуюць не прапусьціць нелегальных мігрантаў у памежную зону. Цяпер спыняюць прыватныя аўтамабілі й правяраюць пашпарты людзей, якія едуць у машыне, пытаюцца пра мэту паездкі і затым прапускаюць.

Паводле берасьцейскіх памежнікаў, такія пасты будуць працаваць пэўны час на тых кірунках, дзе нелегалаў часьцей за ўсё падвозяць да лініі дзяржаўнай мяжы.

Падчас чэмпіянату сьвету па футболе многія людзі трапілі ў Расею без візы па пашпартах заўзятараў, а цяпер едуць у Беларусь, каб прарвацца далей у ЭЗ. Толькі за мінулы тыдзень на берасьцейскім участку затрымалі 25 парушальнікаў. Агульная колькасьць затрыманых – каля 40 чалавек.

tut.by/virtualbrest.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт