Logo Polskiego Radia
Print

Пасол Польшчы ў Беларусі: Трэба рабіць мяжу больш празрыстай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.07.2018 16:38
Пераважная колькасьць турыстаў, якія скарысталіся беларускім бязьвізам, была з суседняй Польшчы.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімір Макей (зьлева) і пасол Польшчы ў Беларусі Артур МіхальскіМіністар замежных справаў Беларусі Ўладзімір Макей (зьлева) і пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскіфота: МЗС Беларусі

Пасол Польшчы ў Беларусі: Трэба рабіць мяжу больш празрыстай
Другі год у Беларусі дзейнічае бязьвізавы рэжым для жыхароў больш чым 80 краінаў сьвету. На пачатку 2017 года бязьвіз стаў даступным для турыстаў, якія прыляцелі праз аэрапорт «Менск», пазьней бязьвізавы рух пашырылі на Горадню, а ў студзені 2018 – на Берасьце. Пераважная колькасьць турыстаў, якія скарысталіся гэтай магчымасьцю, былі з суседняй Польшчы.
Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі лічыць, што мяжу трэба рабіць больш празрыстай. «Мы выдаём як мага больш візаў, бо бязьвізавы рух пакуль немагчымы. Зь беларускага боку мы расцэньваем сытуацыю з разуменьнем: бязьвізавыя Менск, Горадня й Берасьце – гэта добрыя рашэньні», – сказаў кіраўнік дыпляматычнай місіі.
Хоць Берасьце й адстае ад Горадні й Менску ў агульнай колькасьці бязьвізавых турыстаў, кіраўніцтва вобласьці не губляе надзеі на зьмену сытуацыі. Дарэчы, усё часьцей на вуліцах гэтых гарадоў бачныя групы гасьцей з краінаў Эўразьвязу, якія прыехалі менавіта па бязьвізу.

Другі год у Беларусі дзейнічае бязьвізавы рэжым для жыхароў больш чым 80 краінаў сьвету. На пачатку 2017 году бязьвіз стаў даступным для турыстаў, якія прыляцелі праз аэрапорт «Менск», пазьней бязьвізавы рух пашырылі на Горадню, а ў студзені 2018 – на Берасьце. Пераважная колькасьць турыстаў, якія скарысталіся гэтай магчымасьцю, была з суседняй Польшчы.

Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі лічыць, што мяжу трэба рабіць больш празрыстай. «Мы выдаём як мага больш візаў, бо бязьвізавы рух пакуль немагчымы. Зь беларускага боку мы расцэньваем сытуацыю з разуменьнем: бязьвізавыя Менск, Горадня й Берасьце – гэта добрыя рашэньні», – сказаў кіраўнік дыпляматычнай місіі.

Хоць Берасьце й адстае ад Горадні й Менску ў агульнай колькасьці бязьвізавых турыстаў, кіраўніцтва вобласьці не губляе надзеі на зьмену сытуацыі. Дарэчы, усё часьцей на вуліцах гэтых гарадоў бачныя групы гасьцей з краінаў Эўразьвязу, якія прыехалі менавіта па бязьвізу.

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт