Logo Polskiego Radia
Print

У парадзе 3 ліпеня ўдзельнічала расейская дывізія, якая акупавала Крым

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.07.2018 12:44
Пскоўская дэсантна-штурмавая дывізія прайшла па вуліцах Менска.
PAP/EPA/SERGEI GAPON / POOL

У парадзе 3 ліпеня ўдзельнічала расейская дывізія, якая акупавала Крым
Пскоўская дэсантна-штурмавая дывізія прайшла па вуліцах Менска.
Учора ў Менску прайшоў парад да Дня незалежнасьці. У парадзе прынялі ўдзел 4 тысячы вайскоўцаў, па горадзе прайшла таксама мэханізаваная калёна. Упершыню ўдзел у парадзе прыняў парадны разьлік ваеннаслужачых Народна-вызваленчай арміі Кітая. Традыцыйна прымалі ўдзел расейскія вайскоўцы. Як заўважыў сайт сharter97.org, па вуліцах Менска маршыравала 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія (Пскоўская).
76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая Чарнігаўская Чырвонасьцяжная, ордэна Суворава дывізія – найстарэйшае злучэньне Паветрана-дэсантных войскаў РФ, дыслакаванае ў горадзе Пскоў. Гутарковая назва – «Пскоўская дывізія». Асобныя падразьдзяленьні і часткі яе прымалі ўдзел у першай і другой Чачэнскай вайне, апэрацыі ў Косава, Грузіі, у анэксіі Крыма.
Дэсантнікі прымаюць актыўны ўдзел у вайне на тэрыторыі Ўкраіны. 21 жніўня 2014 года Савет нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны заявіў, што ў баях пад Луганскам украінскія ваенныя захапілі дзьве баявыя машыны дэсанту Пскоўскай дывізіі ПДВ Расеі.
Раней cайт «саюзнай дзяржавы» адзначаў, што вайскоўцы Пскоўскай дэсантна-штурмавой дывізіі ВДВ возьмуць удзел у парадзе 3 ліпеня. У парадзе павінны былі прыняць удзел 175 дэсантнікаў.

Хартыя/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт